камерге́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да камергера.
камерге́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да камергера.
камерды́нер, ‑а,
У буржуазна-дваранскім побыце — пакаёвы слуга, лакей.
[Ням. Kammerdiener.]
камерды́нерскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да камердынера.
ка́мерны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да камеры (у 1 знач.).
2. Які складаецца з намер, мае камеру (у 2 знач.).
3. Які атрымліваецца ў асобых камерах, прыгатаўляецца ў камеры.
ка́мерны 2, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для аднаго або некалькіх выканаўцаў (пра музычныя творы).
камерса́нт, ‑а,
Той, хто займаецца гандлем, камерцыяй, пераважна ў буйных маштабах.
камерса́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да камерсанта, належыць яму.
камерто́н, ‑а,
Інструмент у выглядзе сталёвай вілкі з двума зубцамі, які пры ўдары аб цвёрдае цела ўтварае гук пэўнай пастаяннай вышыні і выкарыстоўваецца пры настройцы музычных інструментаў і ў харавых спевах.
[Ням. Kammerton.]
камерцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з камерцыяй; гандлёвы.
2. Звязаны з гандлем без картачак па павышаных цэнах пры картачнай сістэме забеспячэння.
каме́рцыя, ‑і,
Гандаль, гандлёвыя аперацыі ў буржуазным грамадстве.
[Лац. commercium.]
камеры́стка, ‑і,
Пакаёўка, служанка пры пані ў буржуазна-дваранскім побыце.
[Фр. cameriste.]