за́пань, ‑і, ж.
Спец. Прыбярэжная частка ракі, агароджаная змацаваным бярвеннем для затрымкі і сартавання сплаўнога лесу, а таксама і сама агароджа. [Васіль] сышоў з кручы да самай вады і так па беразе пайшоў да запані, дзе ўдалечыні чарнеў буксір. Краўчанка. Дружу з халоднай рэчкай быстраю, — Плыты да запані ганяю. Хведаровіч.
за́пар, прысл.
Разм. Непасрэдна адзін за адным, без перапынку. Раман Дзянісавіч працаваў на заводзе па дзве змены запар, а то і цэлымі суткамі не пакідаў цэх. Хадкевіч.
запа́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаны, служыць для запарвання, запаркі. Запарачная камера.
запа́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. запарваць — запарыць.
запа́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да запарыцца.
2. Зал. да запарваць.
запа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запарыць 1.
запарва́ць, ‑рву́, ‑рве́ш, ‑рве́; ‑рвём, ‑рвяце́; зак.
Абл.
1. каго. Сустрэўшы, злавіць, захапіць. [Ганна:] Грамадой раз у Сураўцовых казаў, што каб запарваў цябе дзе адну, дык бы адразу канцы табе зрабіў і грэху б не пабаяўся. Крапіва.
2. што. Уварваць, захапіць. Панця стаў пашукваць, дзе б гэта што запарваць. Кулакоўскі.
запа́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. запарваць — запарыць 1 (у 1 знач.).
2. Разм. Тое, што прыгатавана запарваннем. Карміць жывёлу запаркай.
запа́рнік, ‑а, м.
Спец. Кацёл або іншае прыстасаванне для запарвання чаго‑н.
запа́рны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які служыць для запарвання. Запарны чан.