Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

закара́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Зрабіцца каравым; закарэць (у 2 знач.). Кажух закаравеў. Анучы закаравелі.

закаране́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць закаранелага. Мы крытыкуем усялякую рэакцыйнасць, тупую закаранеласць думкі. Чорны.

закаране́лы, ‑ая, ‑ае.

Застарэлы, які цяжка паддаецца зменам. Закаранелая хвароба. Закаранелыя звычкі. // Упарты, непапраўны. Закаранелы гультай. Закаранелы ўласнік. □ Гарасім думаў, што Андрэй не такі ўжо закаранелы грэшнік, якім ён лічыў яго дагэтуль, толькі грубы, рэзкі. Чарнышэвіч.

закаране́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Трывала замацавацца, застарэць; укараніцца. Хвароба закаранела. // Зрабіцца ўпартым, непапраўным, поўнасцю аддаўшыся якім‑н. звычкам, пачуццям. Закаранець у дрэнных прывычках.

зака́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закарэць.

закаркава́цца, ‑куецца; зак.

Заткнуцца, закупорыцца. Бутэлька добра закаркавалася.

закаркава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Заткнуць коркам (бутэльку, бутлю і пад.). Тарас хацеў закаркаваць бутэльку, але яна неяк выслізнула ў яго з рук і бразнулася аб зямлю. Гурскі.

зака́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць каркаць. // Каркнуць некалькі разоў запар; пракаркаць. «Кр-кр-кр! кр-р-р!» — недзе зусім блізка хрыпатым голасам закаркала варона. Зуб.

закарко́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для закаркоўвання. Закарковачны матэрыял. Закарковачная машына.

закарко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закаркоўваць — закаркаваць.