Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

канскры́пцыя, ‑і, ж.

У некаторых еўрапейскіх краінах да ўвядзення ўсеагульнай воінскай павіннасці — сістэма камплектавання арміі на аснове воінскай павіннасці з правам выкупіцца або паставіць на сваё месца другога.

[Ад лац. conscriptio — унясенне ў спісы.]

кансо́ль, ‑і, ж.

1. Выступ у сцяне для падтрымкі некаторых частак будынка (карніза, балкона і інш.) або для ўстаноўкі на ім скульптур.

2. Падстаўка ў выглядзе калонкі для кветак, лямпы, статуэткі і інш.

[Фр. console.]

кансо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кансолі; з кансолямі. Кансольная бэлька. Кансольны кран. Кансольная сістэма.

кансо́рт, ‑а, М ‑рце, м.

У Вялікабрытаніі — муж каралевы, які не з’яўляецца манархам.

кансо́рцыум, ‑а, м.

Часовае пагадненне паміж некалькімі капіталістычнымі банкамі або прамысловымі кампаніямі для сумеснага правядзення фінансавых і інш. аперацыя.

[Ад лац. consortium — саўдзел.]

канспе́кт, ‑а, М ‑кце, м.

Кароткі запіс зместу чаго‑н. Канспект лекцый. Канспект твораў У.І. Леніна. Канспект урока. // Сшытак з такім запісам. [Алеся] з шумам загарнула канспект, энергічна пляснула па ім рукой. Васілевіч.

[Ад лац. conspectus — агляд.]

канспектава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. канспектаваць.

канспектава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да канспектаваць.

канспектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Складаць канспект чаго‑н. Канспектаваць кнігу. Канспектаваць лекцыю.

канспекты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць канспектыўнага; кароткасць, сцісласць. Канспектыўнасць выкладання.