Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каменяло́мны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны са здабычай і распрацоўкай каменю. Каменяломныя работы. Каменяломны промысел.

каменяло́мня, ‑і; Р мн. ‑мень, Д ‑мням; ж.

Месца распрацоўкі выкапнёвага будаўнічага каменю і інш. горных парод; кар’ер. Мы цягнікі вадзілі, Палотны на фабрыках ткалі, Лес магутны валілі І ўмелі плавіць метал, У цёмных каменяломнях Белы вапняк ламалі, Гліну і торф здабывалі, — Гарачы ў нас запал! Караткевіч.

каменяпа́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Камяні, якія звальваюцца з гор лавінай.

каменярэ́з, ‑а, м.

Майстар разьбы па каменю, па апрацоўцы каштоўных камянёў.

каменярэ́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для вырэзвання будаўнічых блокаў з прыроднага каменю. Каменярэзная машына.

2. Звязаны з апрацоўкай каляровых і каштоўных камянёў рэзаннем. Каменярэзная фабрыка. Каменярэзная справа.

каменячо́с, ‑а, м.

Рабочы, які абчэсвае камень, каменне.

каменячо́сны, ‑а я, ‑ае.

Прызначаны для абчэсвання каменю. Каменячосны інструмент.

ка́мера, ‑ы, ж.

1. Ізаляванае памяшканне спецыяльнага прызначэння ў некаторых установах. Камера хавання. Камера ручной паклажы. Адзіночная турэмная камера. Дэзінфекцыйная камера. □ Саўка ляжаў і думаў.. Успомнілася камера допыту, следчыя і страшны Адольф. Колас.

2. Ізаляваная, пустая ў сярэдзіне частка якога‑н. прыбора, машыны, збудавання, якая црызначаецца для пэўнай аперацыі. Камера ў рухавіку ўнутранага згарання. Камера шлюза. □ Пад адной з тэрмічных печаў — вялізных чатырохкутных камер на жалезных высокіх слупах — стаяла нагружаная распаленымі адліўкамі ваганетка. Карпаў. // Унутраная частка фатаграфічнага апарата, у якую ўстаўляецца пласцінка або плёнка.

3. Унутраная гумавая абалонка шыны, мяча, якая напаўняецца паветрам. Камера футбольнага мяча. Аўтамабільная камера.

•••

Скрытая камера — здымка кіна- ці фотаапаратам, калі той, каго здымаюць, не ведае аб гэтым.

[Лац. camera.]

камера́льны, ‑ая, ‑ае.

Які праводзіцца ў кабінеце, лабараторыі (пра навуковую апрацоўку матэрыялаў, сабраных у час экспедыцый і палявых даследаванняў). Камеральныя работы. Камеральная апрацоўка матэрыялаў.

[Фр. cameral з лац.]

камерге́р, ‑а, м.

У некаторых манархічных дзяржавах — прыдворнае званне, на ступень вышэйшае за камер-юнкера. // Асоба, якая мае гэта званне.

[Ням. Kammerherr.]