Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

загасцява́цца, ‑цююся, ‑цюешся, ‑цюецца; зак.

Разм. Тое, што і загасціцца.

загасцява́ць 1, ‑цюю, ‑цюеш, ‑цюе; зак.

Разм. Тое, што і загасціцца.

загасцява́ць 2, ‑цюю, ‑цюеш, ‑цюе; зак.

Разм. Пачаць гасцяваць.

зага́та, ‑ы, М ‑гаце, ж.

Абл. Гаць, запруда. Радасна білася сэрца ад таго, што знайшоўся зусім магчымы ратунак. Раскапаць у многіх месцах раўчук уздоўж участка, зрабіць на ім загаты... Сабраную такім чынам ваду пусціць .. на лянок. Кулакоўскі. Вялікія, моцныя зубы бабра.. заядла і ўпарта скобляць альховы камель, пакуль не ляжа на ваду яшчэ адна зялёная загата. Брыль.

загатава́цца, ‑туецца; зак.

Закіпець. Чай загатаваўся.

загатава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і чаго.

Разм.

1. Стварыць запас чаго‑н.; нарыхтаваць. Загатаваць дроў на зіму. □ Вось, каб не галадаваць, Трэ’ табе загатаваць за ўраджай запасы збожжа. Крапіва.

2. Зрабіць, падрыхтаваць. — Я прыйшоў сюды, дык не ўмеў нават як след раствор загатаваць. Кулакоўскі.

загатава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і чаго.

Давесці да кіпення; закіпяціць. Загатаваць ваду. Загатаваць чаю.

загато́вачны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з вырабам загатовак (у 2 знач.). Загатовачны цэх.

загато́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да загатаваць ​1.

загато́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

1. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. загатаваць ​1 — загатоўваць. Загатоўка дроў.

2. Р мн. ‑товак. Паўпрадукт у розных галінах вытворчасці, які патрабуе далейшай апрацоўкі. Змітрок замацаваў загатоўку і падаў асцярожна разец. Ваданосаў. Аперацыі разлічаны дакладна па хвілінах, і скураная загатоўка імгненна ператвараецца ў дабротны мужчынскі чаравік. Лужанін.

загато́ўшчык, ‑а, м.

1. Разм. Той, хто робіць загатоўку (у 1 знач.).

2. Той, хто робіць загатоўкі (у 2 знач.).

зага́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Пачаць гаўкаць. // Гаўкнуць некалькі разоў запар. Лыска, які ляжаў каля ног лесніка, загаўкаў і пабег да варот. Чарот.