кандыба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Ісці кульгаючы або павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі. Панурыя, засмучаныя, устрывожаныя і абураныя такою несправядлівасцю, кандыбаюць сяляне пад казацкім канвоем. Колас. Часта кандыбае стары Міхайла ў вобласць. Бядуля.
кандыда́т, ‑а, М ‑даце, м.
1. Той, хто намечан для выбрання, назначэння або для прыёму куды‑н. Кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР. Залічыць у інстытут кандыдатам.
2. чаго. Малодшая вучоная ступень у дарэвалюцыйнай Расіі, якая прысвойвалася пасля заканчэння з адзнакай вышэйшай навучальнай установы. Кандыдат славеснасці.
•••
Кандыдат навук якіх — малодшая вучоная ступень у СССР, якая прысуджаецца на падставе абароны дысертацыі; асоба, якой прысуджана гэта ступень. Кандыдат філалагічных навук. Ступень кандыдата тэхнічных навук.
Кандыдат у члены КПСС (партыі) — асоба, якая праходзіць устаноўлены статутам выпрабавальны тэрмін перад прыёмам у члены КПСС.
[Ад лац. candidatus — адзеты ў белае.]
кандыда́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Жан. да кандыдат (у 1 знач.).
кандыдату́ра, ‑ы, ж.
1. чыя. Магчымасць ці права каго‑н. выступаць у ролі кандыдата (у 1 знач.). Васіль Бусыга быў кандыдат у валасныя старшыні, але рэвалюцыя і ўсе далейшыя падзеі адвялі яго кандыдатуру. Колас. // Чыя‑н. асоба ў ролі кандыдата. Шаманскі назваў кандыдатуру Паўла Дэшкі. Дуброўскі. Каржакевічаву кандыдатуру .. выставілі на перавыбарах. Крапіва.
2. Тое, што і кандыдат (у 1 знач.). — Была ў нас затрымка з начальнікам штаба, не было добрай кандыдатуры. Лынькоў. Парторг паведаміў, колькі камуністаў прысутнічае, прапанаваў вылучыць кандыдатуры для рабочага прэзідыума. Шыцік.
кандыда́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кандыдата. Кандыдацкая дысертацыя. Кандыдацкі дыплом.
•••
Кандыдацкі мінімум гл. мінімум.
Кандыдацкі стаж гл. стаж.
канды́ль, ‑ю, м.
1. Сорт яблыні.
2. Прадаўгаваты плод гэтай яблыні.
[Ад грэч. kandilon — лампада.]
канды́тар, ‑а, м.
Спецыяліст па прыгатаванню кандытарскіх вырабаў. // Уст. Гаспадар кандытарскай.
[Лац. conditor.]
канды́тарскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вытворчасці прысмакаў, салодкіх мучных вырабаў або да гандлю імі. Кандытарская фабрыка. Кандытарскі магазін.
2. у знач. наз. канды́тарская, ‑ай, ж. Магазін, які прадае кандытарскія вырабы.
кандыцы́йнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан кандыцыйнага. Кандыцыйнасць масла.
кандыцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які адпавядае ўстаноўленым стандартным нормам, даведзены да кандыцыі. Кандыцыйнае насенне. Кандыцыйны тавар. // Прызначаны для забеспячэння патрэбнай тэмпературы, вільгаці і саставу паветра ў памяшканні. Кандыцыйная ўстаноўка.