кангале́зскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Конга, кангалезцаў, належыць ім.
кангале́зскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Конга, кангалезцаў, належыць ім.
кангале́зцы, ‑аў;
Насельніцтва Конга.
кангенія́льнасць, ‑і,
Уласцівасць кангеніяльнага.
кангенія́льны, ‑ая, ‑ае.
Адпаведны чаму‑н. па духу, складу думак, таленавітасці і пад.
[Ад лац. con — разам, genius — дух.]
кангламера́т, ‑у,
1.
2. Асадкавая горная парода, якая складаецца з разнародных сцэментаваных часцінак.
[Ад лац. conglomeratus — сабраны.]
кангламера́тны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з кангламерату (у 2 знач.).
кангруэ́нтны, ‑ая, ‑ае.
Які супадае пры накладанні (пра геаметрычныя фігуры).
[Ад лац. congruens, congruentis — адпаведны.]
кангруэ́нцыя, ‑і,
Супадзенне геаметрычных фігур пры накладанні адной на другую.
[Ад лац. congruentia — адпаведнасці]
кангрэга́цыя, ‑і,
1. Аб’яднанне царкоўных, у прыватнасці манаскіх, абшчын аднаго ордэна ў рымска-каталіцкай царкве.
2. Адміністрацыйны орган пры рымскім папе, які ведае пэўным колам пытанняў.
[Лац. congregatio.]
кангрэ́с, ‑у,
1. З’езд, нарада, звычайна ў міжнародным маштабе.
2. Заканадаўчы орган (парламент) у ЗША і некаторых краінах Лацінскай Амерыкі.
[Ад лац. congressus — сустрэча, сход.]