кана́пны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да канапы.
кана́пны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да канапы.
канарэ́ечнік, ‑а,
Той, хто гандлюе канарэйкамі.
канарэ́ечны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да канарэйкі, належыць ёй.
2. Ярка-жоўты, пад колер пер’я канарэйкі.
канарэ́йка, ‑і,
Пеўчая птушка з ярка-жоўтым апярэннем, больш вядомая як пакаёвая.
[Ад геагр. назвы.]
канасаме́нт, ‑а,
Дакумент аб прыняцці грузаў, які выдаецца адправіцелю пры перавозцы грузу марскім шляхам.
[Фр. connaissement.]
кана́т, ‑а,
Тоўстая моцная вяроўка з валакна або дроту.
канатахо́дзец, ‑дца,
Артыст цырка, які выконвае практыкаванні на нацягнутым у паветры канаце.
кана́тка, ‑і,
кана́тнік, ‑у,
Травяністая расліна сямейства мальвавых, са сцябла якой атрымліваюць грубае валакно.
кана́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да каната; прызначаны для вырабу канатаў.
•••