ка́ставасць, ‑і,
Саслоўная або прафесіянальная адасобленасць, групаўшчына.
ка́ставасць, ‑і,
Саслоўная або прафесіянальная адасобленасць, групаўшчына.
ка́ставы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да касты, уласцівы касце.
кастае́да, ‑ы,
Народная назва карыесу.
кастало́м, ‑у,
Расліна сямейства бурачнікавых з белымі, сінімі, блакітнымі або чырвонымі кветкамі, сабранымі ў мяцёлчатыя суквецці (ужываецца ў народнай медыцыне).
кастанье́ты, ‑ньет;
Ударны музычны інструмент іспанцаў з дзвюх злучаных між сабой пластмасавых або драўляных пласцінак, якімі рытмічна пастукваюць, надзеўшы на пальцы.
[Ісп. castañetas.]
кастапра́ў, ‑права,
Даўней — лекар, які ўмеў ставіць на месца вывіхнутыя косці або правільна састаўляць пераламаныя.
кастарэ́з, ‑а,
Майстар разьбы па косці.
кастарэ́зны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да разьбы па косці.
кастля́васць, ‑і,
Уласцівасць кастлявага.
кастля́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Схуднелы, высахлы, з выступаючымі касцямі.
2. Сухарлявы, хударлявы.