зачэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зачапіць.
зачэ́пшчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца зачэпкай (у 1 знач.) чаго‑н.
зачэ́рнівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зачарніцца.
2. Зал. да зачэрніваць.
зачэ́рніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зачарніць.
зачэ́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Тое, што і зачэрпнуць. Гарбачэня разагнуў асаку і хацеў пілоткай зачэрпаць вады, але там нават простым вокам льга было разгледзець нейкую машкару і пацяруху. Гурскі.
зачэ́рпвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зачэрпнуцца, зачарпнуцца.
2. Зал. да зачэрпваць.
зачэ́рпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зачэрпнуць, зачарпнуць.
зачэ́рпнуцца, ‑нецца і зачарпну́цца, ‑нецца; зак.
Разм. Набрацца пры чэрпанні (аб чым‑н. вадкім, сыпкім). Зачэрпнулася поўнае вядро вады. Зачарпнулася пяску ў чаравікі.
зачэ́рпнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нем, ‑неце і зачарпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што і чаго.
1. Чэрпаючы, набраць чаго‑н., захапіць пэўную колькасць чаго‑н. Зачэрпнуць сачком рыбіну. □ Васіліна паднялася да бункера і, перагнуўшыся цераз борт, зачэрпнула жменю зерня. Хадкевіч. Сотнікаў зачэрпнуў жменяю снегу, пасмактаў. Быкаў.
2. Нечакана набраць (вады, пяску і пад.). Лодка хіснулася, зачарпнула вады, дзеці спалохана запішчэлі. Маўр.
3. перан. Узяць, прыдбаць што‑н., абагаціцца чым‑н. Зямля Беларусі, зялёныя долы! З крыніц тваіх чыстых пад шумнай вярбой Зачэрпнулі думы Купала і Колас. На кожнай сцяжынцы іх песня і голас... Броўка.