зачэрпнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нем, ‑неце і зачарпнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што і чаго.

1. Чэрпаючы, набраць чаго‑н., захапіць пэўную колькасць чаго‑н. Зачэрпнуць сачком рыбіну. ▪ Васіліна паднялася да бункера і, перагнуўшыся цераз борт, зачэрпнула жменю зерня. Хадкевіч. Сотнікаў зачэрпнуў жменяю снегу, пасмактаў. Быкаў.

2. Нечакана набраць (вады, пяску і пад.). Лодка хіснулася, зачарпнула вады, дзеці спалохана запішчэлі. Маўр.

3. перан. Узяць, прыдбаць што‑н., абагаціцца чым‑н. Зямля Беларусі, зялёныя долы! З крыніц тваіх чыстых пад шумнай вярбой Зачэрпнулі думы Купала і Колас. На кожнай сцяжынцы іх песня і голас... Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)