замацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.
1. Прыняць нерухомае, устойлівае становішча; прымацавацца. Дэталь добра замацавалася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць пастаянным, трывалым, устойлівым. Навыкі замацаваліся. Дружба замацавалася.
3. Трапіўшы куды‑н., застацца там, зрабіўшы сваё становішча трывалым, надзейным. У Тэнгры чалавек прыйшоў, каб тут павек замацавацца. Дубоўка.
4. Утрымацца на занятай пазіцыі, арганізаваўшы абарону. Група, як кажуць ваенныя, асядлала.. дарогі і.. замацавалася. Кулакоўскі.
5. Застацца за кім‑, чым‑н., зрабіцца прыналежнасцю каго‑, чаго‑н. (пра назву, імя, мянушку і пад.). Так і замацавалася за Лішкам.. мянушка, так і заставалася за ім больш за год. Пальчэўскі. Паступова сярод духавенства галоўную ролю пачаў адыгрываць епіскап горада Рыма, за якім замацавалася назва папа рымскі. Залескі.
замацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
1. што. Прыбіўшы, прывязаўшы, заціснуўшы і пад., зрабіць нерухомым, устойлівым; прымацаваць. Замацаваць канат. □ Іван замацаваў чарговую дэталь у патрон і ўключыў матор. Ваданосаў. Барыс не толькі ўставіў спіцы, але і падцягнуў ланцуг, замацаваў руль. Жычка.
2. што. Зрабіць пастаянным, трывалым, устойлівым. Замацаваць веды. Замацаваць перамогу. □ Пераход Зеленюка на кватэру да Малаха яшчэ больш замацаваў іхняе сяброўства з Віктарам. Зарэцкі. // Зафіксаваць. Хараство — мімалётнае, не замацуй яго на палатне ці ў радках — знікне без следу. Лужанін.
3. што. Утрымаць за сабой, арганізаваўшы абарону. Замацаваць занятую пазіцыю.
4. каго-што. Зацвердзіць за кім‑, чым‑н.; забяспечыць права на каго‑, што‑н. за кім‑, чым‑н. Замацаваць зямлю за сялянамі. Замацаваць кансультанта. □ Мінеральныя глебы замацаваліся за другой брыгадай. Дуброўскі.
5. што. Апрацаваць замацавальнікам. Замацаваць фотаздымак.
замацо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. замацоўваць — замацаваць.
замацо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да замацавацца.
2. Зал. да замацоўваць.
замацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да замацаваць.
замацюка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць мацюкацца.
замачы́цца, ‑мачуся, ‑мочышся, ‑мочыцца; зак.
Замачыць сябе, сваю вопратку. Зося, палажыўшы серп на плячо, вышэй падаткнуўшы спадніцу, каб не замачыцца ў вячэрнюю расу,.. падбегла да Міхаські, узяла яго на рукі. Чарот.
замачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак.
1. каго-што. Зрабіць мокрым; намачыць. Замачыць ногі. □ Начдыў плыў, высока трымаючы над галавой у адной руцэ партбілет, каб не замачыць. Гурскі.
2. што. Намачыць з якой‑н. мэтай. Замачыць бялізну. Замачыць каноплі. Замачыць бочку.
3. што; перан. Разм. Адзначыць выпіўкай якую‑н. надзею, справу і пад. Мікола падносіць сваю шклянку да Генадзевай, чокаецца. — Замочым гэта дзела! Васілёнак.
зама́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.
Разм.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замахваць — замахнуць, замахвацца — замахнуцца.
2. часцей мн. (зама́шкі, ‑шак). Манера дзейнічаць; нораў, прывычка. Дыктатарскія замашкі. Кулацкая замашка. □ Паэт [Максім Танк] паказаў рыбацкую масу пераможцам у барацьбе супраць фашысцкіх замашак панскай дзяржавы. У. Калеснік.
замашны́, ‑ая, ‑ое.
Ёмкі, важкі, зручны для замаху. Замашны венік. Замашны серп. □ Ракуцька.. хапіў замашны кій і пагнаўся за Паліводскім. Чорны.