Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

загарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Цёмны, смуглы ад загару. У мужчын твары абветраныя, загарэлыя, запыленыя. Галавач. [Хлапчук], відаць, толькі што пакупаўся, бо яго карычневая, загарэлая скура блішчала на сонцы як адпаліраваная. Бяганская.

загарэ́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Заняцца агнём, пачаць гарэць. Ад іскры паравоза загарэўся лес. Шчарбатаў. Там, куды ўдарыла маланка, нешта загарэлася. Васілёнак. Загарэлася сяло ў часе бою. Чорны.

2. Пачаць свяціцца, выпраменьваючы або адбіваючы святло. Загарэліся плафоны-шарч пад столлю прасторнай залы. Шамякін. Але вось у акне побач з ганкам раптам загарэлася святло. Краўчанка. // Пачаць блішчаць, ззяць. Недзе блізка загарэлася зорка і.. рассыпаліся над лесам. Пташнікаў. Сонца асвятліла верхавіны стромкіх елак, і на іх тысячамі вясёлак загарэліся дажджынкі. Грахоўскі. // перан.; чым, ад чаго і без дап. Ажывіцца, азарыцца (пра вочы, погляд). Вочы ў Дзяміда Сыча загарэліся ад цікаўнасці. Паслядовіч. Паглядзеў цар палатно белае, карункі тонкія, ручнікі вышываныя: загарэліся ў яго вочы хцівыя. Асіпенка.

3. перан. Пакрыцца румянцам, зачырванецца. Таня, зірнуўшы на Апеньку, адчулі, як загарэліся ў яе шчокі, а па целе пайшлі нейкая млявасць. Навуменка. Алена загарлася. Невялікі твар яе, усыпаны каля малых, шэра-сініх вачэй і на тонкім носе дробнымі крапінкамі вяснушак, густа пачырванеў. Мележ.

4. перан. Моцна чым‑н. захапіцца. Загарэцца ідэяй. □ Няхай Ганна раскажа .. [жанчынам], як яна росціць лён, і не можа быць, каб яны не загарэліся гэтай справай. Сабаленка. — Давай лепш надзімаць лодку, — прапанаваў Сашка. — Давай! — загарэўся Вадзім. Гамолка. // Напоўніцца якім‑н. пачуццём. Я з тваёю маткай пагавару! Як гэта яна цябе пускае! — зноў загарэлася Любіна маці. Арабей.

5. перан. Узнікнуць, пачацца з вялікай сілай; узгарэцца. Загарэлася спрэчка. □ Страшэнная нянавісць загарэлася ў .. [Юркавыж] сэрцы. Чарнышэвіч. / у безас. ужыв. Загарэлася яму ісці ў грыбы.

загарэ́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Пацямнець, стаць смуглым пад уздзеяннем сонечнага прамення. [Валодзя] загарэў, як асмалак. Якшовіч. Загарэў старшыня, яшчэ больш вылінялі ад спёкі рыжыя бровы. Бялевіч.

загаса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да загаснуць.

зага́сіць, ‑га́шу, ‑га́сіш, ‑га́сіць; зак.

Разм. Пачаць біць, га́сіць. Загасіць кулаком дзверы.

загасі́ць, ‑гашу́, ‑га́сіш, ‑га́сіць.

Зак. да гасі́ць (у 1, 2 і 4 знач.).

зага́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Які перастаў гарэць, свяціць; патухлы. Загаслыя галавешкі. Загаслае вогнішча.

2. перан. Стомлены (пра вочы, погляд). Вочы запалі глыбока пад бровы і глядзелі адтуль абыякава, пустыя і загаслыя. Самуйлёнак.

зага́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. загас, ‑ла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перастаць гарэць, свяціць; патухнуць, пагаснуць. Агонь загас.

2. перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зменшыцца, знікнуць (пра падзеі, пачуцці і пад.). Боль сумлення ў ім загас. Бядуля. // Скончыцца. Яшчэ вось дзень, прыгожы і румяны, мінуў — загас. Машара.

3. перан. Зачахнуць, памерці. Дні свае лічыць збалелы бядак, Вось-вось часіна — загасне. Купала.

загаспада́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Пачаць гаспадарыць.

загасці́цца, ‑гашчуся, ‑госцішся, ‑госціцца; зак.

Прабыць у гасцях даўжэй, чым меркавалася. [Ядвіся] загасцілася ў Гродзеншчыне і, як відаць, не вельмі спяшалася дадому. Колас.

загасці́ць 1, ‑гашчу, ‑госціш, ‑госціць; зак.

Разм. Тое, што і загасціцца.

загасці́ць 2, ‑гашчу, ‑госціш, ‑госціць; зак.

Разм. Пачаць гасціць.