загарэ́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Заняцца агнём, пачаць гарэць. Ад іскры паравоза загарэўся лес. Шчарбатаў. Там, куды ўдарыла маланка, нешта загарэлася. Васілёнак. Загарэлася сяло ў часе бою. Чорны.
2. Пачаць свяціцца, выпраменьваючы або адбіваючы святло. Загарэліся плафоны-шарч пад столлю прасторнай залы. Шамякін. Але вось у акне побач з ганкам раптам загарэлася святло. Краўчанка. // Пачаць блішчаць, ззяць. Недзе блізка загарэлася зорка і.. рассыпаліся над лесам. Пташнікаў. Сонца асвятліла верхавіны стромкіх елак, і на іх тысячамі вясёлак загарэліся дажджынкі. Грахоўскі. // перан.; чым, ад чаго і без дап. Ажывіцца, азарыцца (пра вочы, погляд). Вочы ў Дзяміда Сыча загарэліся ад цікаўнасці. Паслядовіч. Паглядзеў цар палатно белае, карункі тонкія, ручнікі вышываныя: загарэліся ў яго вочы хцівыя. Асіпенка.
3. перан. Пакрыцца румянцам, зачырванецца. Таня, зірнуўшы на Апеньку, адчулі, як загарэліся ў яе шчокі, а па целе пайшлі нейкая млявасць. Навуменка. Алена загарлася. Невялікі твар яе, усыпаны каля малых, шэра-сініх вачэй і на тонкім носе дробнымі крапінкамі вяснушак, густа пачырванеў. Мележ.
4. перан. Моцна чым‑н. захапіцца. Загарэцца ідэяй. □ Няхай Ганна раскажа .. [жанчынам], як яна росціць лён, і не можа быць, каб яны не загарэліся гэтай справай. Сабаленка. — Давай лепш надзімаць лодку, — прапанаваў Сашка. — Давай! — загарэўся Вадзім. Гамолка. // Напоўніцца якім‑н. пачуццём. Я з тваёю маткай пагавару! Як гэта яна цябе пускае! — зноў загарэлася Любіна маці. Арабей.
5. перан. Узнікнуць, пачацца з вялікай сілай; узгарэцца. Загарэлася спрэчка. □ Страшэнная нянавісць загарэлася ў .. [Юркавыж] сэрцы. Чарнышэвіч. / у безас. ужыв. Загарэлася яму ісці ў грыбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)