заду́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да задушыцца.
заду́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да задушыць.
заду́шлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які спірае дыханне, робіць яго цяжкім; удушлівы. За імі [жывымі ценямі] ўслед задушлівы і горкі паўзе куродым... Федзюковіч.
2. Такі, як пры ўдушшы. — Бяры нож! Вунь!.. — пачуў.. [Багдан] задушлівы шэпт Бычыхі. Кулакоўскі.
задушы́цца, ‑душуся, ‑душышся, ‑душыцца; зак.
Памерці ад недахопу паветра, ад дыму, газу і пад. — Адчыніце вокны, задушыцца можна! — папрасіў, закашляўшыся, стары. Гурскі. // Разм. Павесіцца. — Мне цяпер адно толькі: ці ў старцы ў свет пайсці, ці задушыцца. Галавач. // Падавіцца. — Вось зараз вазьму гэту яго муку і кіну яму ў паганую морду. Задушыся! Курто.
задушы́ць, ‑душу, ‑душыш, ‑душыць; зак., каго-што.
1. Пазбавіць жыцця, гвалтоўна спыніўшы дыханне. Пагранічнікі.. накінуліся на дазорнага [немца]. Яны хацелі задушыць яго моўчкі, каб ён не ўзняў трывогу. М. Ткачоў. Пан і да аднаго доктара і да другога — ніхто не можа скулы вылечыць. А яна вось-вось задушыць яго. Якімовіч. // Не даць магчымасці дыхаць; атруціць (пра дым, пыл і пад.). — Хадзем, курцы, надвор, — сказаў Андрэй. — Тут пыл задушыць. Чарнышэвіч. // Разм. Загрызці, разарваць (пра драпежнікаў). Надоечы перад самым досвіткам жарабя задушылі [ваўкі]. Скрыган.
2. перан. Падавіць, не даць развіцца на поўную сілу. Задушыць паўстанне. □ Як ні імкнуліся царскія сатрапы задушыць баявое, рэвалюцыйнае купалаўскае слова, ім гэта не ўдавалася. Івашын. Максім адчуваў, як закіпае ў глыбіні грудзей злосць, і намагаўся задушыць яе. Шамякін.
задушэ́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць задушэўнага. Паэтычны талент Паўлюка Труса вызначаецца глыбокай лірычнай задушэўнасцю і шчырасцю. Хведаровіч.
задушэ́ўны, ‑ая, ‑ае.
Сардэчны, шчыры. Размова з капітанам атрымалася шчырай, задушэўнай. Краўчанка. Голас дзяўчыны, лагодны, задушэўны, навяваў успаміны аб далёкіх днях маладосці. Ваданосаў. // Інтымны, глыбока асабісты. Усе выхаванцы любяць Ніну Уладзіміраўну, давяраюць ёй самыя задушэўныя свае мары. «Звязда».
зады́баць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Ідучы, дыбаючы, апынуцца дзе‑н. Далёка завываў.
зады́баць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць дыбаць.
задыме́ць 1, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Пацямнець ад сажы, дыму; задыміцца 1. Столь у лазні задымела. Смалакуры задымелі.
задыме́ць 2, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Пачаць дымець; задыміць 2.