Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паналато́шваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што і чаго.

Разм. Налаташыць многа чаго‑н. Лотаці цяпер колькі хочаш. Грышка з Анюткай і Маняй, мусіць, паналатошвалі ўжо цэлыя пукі. Васілевіч.

панале́плівацца, ‑аецца; зак.

Наляпіцца ў вялікай колькасці, у розных месцах або на многіх прадметах.

панале́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што і чаго. Наляпіць чаго‑н. у розных месцах або на многіх прадметах.

2. чаго. Вырабіць лепкай вялікую колькасць чаго‑н. Паналепліваць фігурак з пластыліну.

паналіва́цца, ‑аецца; зак.

1. Наліцца ў вялікай колькасці. Вада паналівалася ў паграбы.

2. Набухнуць ад чаго‑н., напоўніцца чым‑н. — пра ўсё, многае. Вены паналіваліся крывёю. □ Каласы яшчэ не паналіваліся як мае быць, не ацяжэлі і не кланяліся чалавеку ў пояс. Сабаленка. Паналіваліся сокам.. дробныя вішні. Мурашка.

паналіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што і чаго. Напоўніць усю або нейкую колькасць пасуды чым‑н. вадкім. Паналіваць бочкі вадой. □ Гаспадар узяў гладыш і паналіваў у шклянкі малака. Галавач. / у безас. ужыв. Увесну слабы на пясках дзёран сагнала вадою, паналівала ставочкі. Карамазаў.

2. чаго. Разліць якую‑н. вадкасць у многіх месцах. Паналіваць чарніла на стол.

паналіпа́ць, ‑ае; зак.

Наліпнуць у многіх месцах, у вялікай колькасці. Рукі ў смале аж па локці, у смале кашуля... На яе паналіпала сасновых іголак і моху. Пташнікаў.

паналята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Наляцець, прыляцець у вялікай колькасці. — Мусіць, халады хутка пачнуцца — вельмі ж сівагракаў аднекуль паналятала. Чорны.

2. Напасці, зрабіць набег — пра ўсіх, многіх.

пана́ма 1, ‑ы, ж.

Летні шыракаполы капялюш. Паўлік выпрастаўся. Перад ім стаяў тоўсты ружавашчокі хлапчук у белай панаме. Бяганская.

[Ад геагр. назвы.]

пана́ма 2, ‑ы, ж.

Буйнае махлярства ў капіталістычным прадпрыемстве, якое спалучаецца з подкупам вышэйшых службовых асоб і рознымі іншымі злоўжываннямі.

[Слова ўзнікла ў сувязі з крахам у 1889 г. французскай кампаніі па пракопванню Панамскага канала, выкліканым вельмі вялікімі злоўжываннямі.]

панама́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго, чым.

Намазаць усё, многае або ў многіх месцах. Панамазваць лусты хлеба маслам. Панамазваць рукі крэмам.

панамака́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Намокнуць — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.