паналіваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што і чаго. Напоўніць усю або нейкую колькасць пасуды чым‑н. вадкім. Паналіваць бочкі вадой. ▪ Гаспадар узяў гладыш і паналіваў у шклянкі малака. Галавач. / у безас. ужыв. Увесну слабы на пясках дзёран сагнала вадою, паналівала ставочкі. Карамазаў.

2. чаго. Разліць якую‑н. вадкасць у многіх месцах. Паналіваць чарніла на стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)