пана́ма 1, ‑ы, ж.

Летні шыракаполы капялюш. Паўлік выпрастаўся. Перад ім стаяў тоўсты ружавашчокі хлапчук у белай панаме. Бяганская.

[Ад геагр. назвы.]

пана́ма 2, ‑ы, ж.

Буйнае махлярства ў капіталістычным прадпрыемстве, якое спалучаецца з подкупам вышэйшых службовых асоб і рознымі іншымі злоўжываннямі.

[Слова ўзнікла ў сувязі з крахам у 1889 г. французскай кампаніі па пракопванню Панамскага канала, выкліканым вельмі вялікімі злоўжываннямі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)