Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шып​1, ✂, м.

  1. Востраканцовы выступ, нарасць на целе некаторых жывёл.

  2. Невялікі выступ на чым-н.

    • Чаравікі з шыпамі.
    • Склеіць што-н. на шыпах (устаўляючы шыпы ў пазы).

|| прым. шыпавы, ✂.

шып​2, ✂, м.

Буйная прамысловая рыба сямейства асятровых.

шыпець, ✂; незак.

  1. Утвараць глухія гукі, якія нагадваюць доўгі гук «ш».

    • Гадзюка шыпіць.
    • Шыпеў газавы струмень.
  2. перан. Гаварыць здушаным ад злосці голасам (разм.).

  3. перан. Вымаўляць доўгі гук «ш», патрабуючы цішыні.

|| наз. шыпенне, ✂ і шып, ✂.

шыпоўкі, ✂, ж.

Спартыўны абутак з шыпамі 1 (у 1 знач.) на падэшвах.

шыпулька, ✂, ж.

Іголка хваёвай расліны.

|| прым. шыпулечны, ✂ і шыпулькавы, ✂.

шыпучка, ✂, ж. (разм.).

Шыпучы напітак.

шыпучы, ✂.

  1. Які ўтварае шыпенне.

    • Шыпучая змяя.
  2. Які пеніцца і злёгку шыпіць ад выдзялення вуглякіслага газу (пра напіткі).

    • Шыпучыя віны (штучна газіраваныя).

|| наз. шыпучасць, ✂.

шыпшына, ✂, ж.

Дзікая кустовая ружа з простымі, не махровымі кветкамі, а таксама плады гэтай расліны.

|| прым. шыпшынавы, ✂.

шыпшыннік, ✂, м., зб.

Кусты, зараснік шыпшыны.

  • Густы ш.

шыпячы, ✂.

Пра гукі мовы: які вымаўляецца з шыпеннем.

  • Шыпячыя зычныя (ж, ш, ч).