Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шрам, ✂, м.

След на скуры ад раны.

  • Глыбокі ш. на твары.
  • Шрам на дрэве (перан.).

шрапнель, ✂, ж.

Разрыўны артылерыйскі снарад, начынены круглымі кулямі.

|| прым. шрапнельны, ✂.

шраціна, ✂, ж.

Адзін шарык ружэйнага шроту.

шрот, ✂, м., зб.

Дробныя свінцовыя шарыкі для стральбы з паляўнічай стрэльбы.

|| прым. шротавы, ✂.

шротніца, ✂, ж. (спец.).

Мяшочак ці каробачка для захоўвання шроту.

шруба, ✂, ж.

Шпень са спіральнай нарэзкай.

  • Галоўка шрубы.

|| памянш. шрубка, ✂.

|| прым. шрубавы, ✂.

шрубавальны, ✂, (спец.).

Тое, што і шрубарэзны.

шрубаваць, ✂; незак.

  1. Рабіць на чым-н. шрубавую нарэзку.

    • Ш. стрыжань.
  2. Укручваць або выкручваць шрубу.

  3. Змацоўваць шрубамі.

    • Ш. дошкі.

|| наз. шрубаванне, ✂.

шрубарэзны, ✂, (спец.).

Які служыць для наразання шрубавай разьбы.

  • Ш. станок.

шрыфт, ✂, м.

Камплект друкарскіх літар пэўнага памеру і формы, а таксама іх адбітак.

  • Дробны ш.

|| прым. шрыфтавы, ✂.