Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

штаб1, , м.

  1. Орган кіравання войскамі, а таксама асобы, якія ўваходзяць у яго.

    • Генеральны ш.
    • Ш. дывізіі.
    • Ш. палка.
  2. перан. Кіруючы орган чаго-н.

    • Ш. новабудоўлі.

|| прым. штабны, .

штабель, , м.

Правільна складзены рад чаго-н.

  • Ш. цэглы.
  • Укладваць штабялямі.

|| прым. штабельны, .

штабіст, , м. (разм.).

Штабны афіцэр.

|| прым. штабісцкі, .

штабнаваць, ; незак. (спец.).

Прашываць, прастрочваць што-н. (звычайна на машынцы).

  • Ш. збрую.

|| зак. праштабнаваць, .

|| наз. штабнаванне, .

штабнік, , м. (разм.).

Тое, што і штабіст.

штабс-капітан, , м.

У царскай арміі: афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, рангам вышэйшы за паручніка і ніжэйшы за капітана, а таксама асоба, якая мае гэты чын.

|| прым. штабс-капітанскі, .

штаб-...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да штаба (у 1 знач.), напр. штаб-афіцэр, штаб-кватэра, штаб-ротмістр.

штаб-афіцэр, , м.

У царскай і некаторых замежных арміях: афіцэр у чыне палкоўніка, падпалкоўніка і маёра.

|| прым. штаб-афіцэрскі, .

штаб-кватэра, , ж.

  1. Месца размяшчэння вайсковага штаба.

  2. перан. Галоўнае месца збораў, сходаў якой-н. арганізацыі.

    • Штаб-кватэра ААН.

штаб-ротмістр, , м.

У царскай арміі: афіцэрскі чын у кавалерыі і жандармерыі, роўны штабс-капітану, а таксама асоба, якая мае гэты чын.

|| прым. штаб-ротмістрскі, .