Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

штык​1, ✂, м.

Колючая зброя, якая насаджваецца на канец ствала вінтоўкі, ружжа.

  • Ісці ў штыкі (пра рукапашны бой).
  • У штыкі сустракаць або прыняць каго-н. (перан. крайне варожа).
  • У роце засталося сорак штыкоў (г.зн. стралкоў-пехацінцаў).
  • Трымацца на штыках (перан. сілай войск).

◊

  • Як штык (разм.) — зусім дакладна, безумоўна.

    • Каб з’явіўся заўтра сюды як ш.

|| прым. штыкавы, ✂.

штык​2, ✂, м. (спец.).

Пласт зямлі на глыбіню палатна рыдлёўкі.

  • Глыбінёй у два штыкі.

штыкаваць, ✂; незак. (спец.).

Перакопваць на глыбіню, якая захопліваецца рыдлёўкай.

  • Ш. глебу.

|| наз. штыкаванне, ✂ і штыкоўка, ✂.

штыкетнік, ✂, м.

  1. зб. Вузкія драўляныя планкі, з якіх робяць плот.

  2. Плот, агароджа з такіх планак.

штыкеты, ✂, м.

Тое, што і штыкетнік.

штыкеціна, ✂, ж. (разм.).

Адна планка штыкетніку.

штылет, ✂, м.

Невялікі кінжал з тонкім трохгранным лязом.

штыль​1, ✂, м.

Поўнае зацішша на моры.

|| прым. штылявы, ✂.

штыль​2, ✂, м.

  1. Востры стрыжань.

  2. Тое, што і шып 1 (спец.).

штыфт, ✂, м. (спец.).

Металічны стрыжанёк нерухомага злучэння чаго-н. (напр. дэталей машыны).

|| прым. штыфтавы, ✂.