Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шчабятаць, ✂; незак.

  1. Спяваць (пра ластавак, шчыглоў і некаторых птушак).

  2. перан. Гаварыць хутка, безупынна (пра дзяцей, маладых жанчын; разм. жарт.).

|| наз. шчэбет, ✂ і шчабятанне, ✂.

шчабятуха, ✂, ж. (разм.).

  1. Птушка, якая безупынна шчабеча.

    • Ластаўка-ш.
  2. перан. Пра дзяўчынку, маладую жанчыну, якія няспынна гавораць (разм. жарт.).

шчадрэц, ✂ і шчадроўкі, ✂, м. (разм. уст.).

Звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года, сам гэты вечар і песня, якая спяваецца ў гэты вечар.

|| прым. шчадрэцкі, ✂ і шчадроўскі, ✂.

шчака, ✂, ж.

  1. Бакавая частка твару ад скулы да ніжняй сківіцы.

    • Чырвоныя шчокі.
    • Пацалаваць у шчаку.
  2. Бакавая плоская частка чаго-н. (спец.).

    • Ш. сякеры.

|| памянш. шчочка, ✂.

|| прым. шчочны, ✂.

  • Шчочная мышца.

шчакасты, ✂ (разм.).

Які мае тоўстыя, пульхныя шчокі (у 1 знач).

  • Ш. хлопец.

|| наз. шчакастасць, ✂.

шчаміць, ✂; незак.

Сціскаць што-н. паміж чым-н.

  • Перавясла шчэміць руку.

шчаніцца, ✂; незак.

Раджаць (пра сабаку, ваўчыцу, лісу і некаторых іншых жывёл).

|| зак. ашчаніцца, ✂.

|| наз. шчаненне, ✂.

шчанюк, ✂, м.

  1. Тое, што і шчаня.

  2. перан. Пра маладога, неспрактыкаванага чалавека і як лаянка (разм.).

    • Як ты размаўляеш са старэйшымі, ш.!

шчаня, ✂ і шчанё, ✂, н.

Дзіцяня сабакі, а таксама ваўчыцы, лісы і пад., а таксама (разм. груб.) пра дзіця.

|| прым. шчанячы, ✂.

шчапаць, ✂; незак.

Адколваць тонкімі слаямі (дрэва).

  • Ш. лучыну.

|| наз. шчапанне, ✂.

|| прым. шчапальны, ✂.