Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шчыгляня, ✂ і шчыглянё, ✂, н.

Птушаня шчыгла.

шчыгол, ✂, м.

Маленькая пеўчая птушка сямейства ўюрковых з яркім апярэннем.

|| прым. шчыглячы, ✂.

шчыгрын, ✂, м.

Мяккая казіная або авечая (першапачаткова асліная) скура з адмысловым узорам на няроўнай паверхні.

|| прым. шчыгрынавы, ✂.

шчыкалатка, ✂, ж.

Сучляненне касцей галёнкі з касцямі ступні, якое выдаецца па баках нагі.

|| прым. шчыкалатачны, ✂.

шчыкаць, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і шчыпаць.

|| незак. вышчыкаць, ✂.

|| аднакр. ушчыкнуць, ✂.

|| наз. шчыканне, ✂.

шчыкетнік, ✂, м. (разм.).

Тое, што і штыкетнік.

шчыкеты, ✂, м.

Тое, што і штыкеты.

шчыкеціна, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і штыкеціна.

шчыліна, ✂, ж.

  1. Вузкая прадаўгаватая адтуліна.

    • Шчыліны ў асфальце.
    • Глядзельная ш.
    • Галасавая ш. (вузкая прастора паміж галасавымі звязкамі).
  2. Сховішча ад асколкаў снарада, бомб у выглядзе траншэі.

    • Схавацца ў шчыліну.

|| памянш. шчылінка, ✂.

|| прым. шчылінны, ✂.

шчылісты, ✂.

Які мае шмат шчылін, дзірак.

  • Шчылістыя дзверы.

|| наз. шчылістасць, ✂.