Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шчэбень, ✂, м.

Раздроблены камень для будаўнічых работ.

|| прым. шчэбеневы, ✂.

шчэлепы, ✂.

Тое, што і жабры.

|| прым. шчэлепны, ✂.

шчэнная, ✂.

Пра сабаку, ваўчыцу, лісу: цяжарная.

  • Ш. сука.

шчэпа, ✂, ж.

  1. Чаранок высокагатунковага дрэва, які ўстаўляецца ў расшчэпленую частку расліны для прышчэпкі.

  2. Прышчэпленая расліна.

|| прым. шчэпавы, ✂.

шчэпка, ✂, ж.

Тонкая пласцінка, адколатая па слаі дрэва.

  • Яловыя шчэпкі.
  • Худы як ш.

шчэрыцца, ✂; незак.

Скаліцца, аскальваць зубы.

|| зак. ашчэрыцца, ✂.

шчэрыць, ✂; незак.

Скаліць, аскальваць.

  • Ш. зубы.

|| зак. ашчэрыць, ✂.