Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шыба, ✂ і шыбіна, ✂, ж.

Кусок шкла, устаўлены ў аконную раму.

  • Разбіць шыбу.

|| прым. шыбавы, ✂.

шыбаваць, ✂; незак. (разм.).

Хутка, жвава рухацца, ісці.

  • Ш. па грыбы.

|| наз. шыбаванне, ✂.

шыбенік, ✂, м.

  1. Чалавек, пакараны смерцю праз павешанне на шыбеніцы.

  2. Свавольнік, балаўнік або той, хто заслугоўвае толькі шыбеніцы, бандыт, галаварэз (разм. лаянк.).

шыбеніца, ✂, ж.

Тое, што і вісельня.

|| прым. шыбенічны, ✂.

шыварат, ✂, м. (разм.).

Каўнер.

  • Узяць за ш.

◊

  • Шыварат-навыварат (разм.) — не так, як трэба, наадварот.

шывок, ✂, м.

Частка шва паміж двума праколамі іголкі.

  • Дробныя шыўкі.

|| прым. шыўковы, ✂.

шыдэлак, ✂, м. (разм.).

Кручок для вязання.

шызакрылы, ✂.

Які мае шызыя крылы.

  • Шызакрылая чайка.

шызафрэнік, ✂, м.

Хворы на шызафрэнію.

|| ж. шызафрэнічка, ✂.

шызафрэнія, ✂, ж.

Цяжкае псіхічнае захворванне, якое характарызуецца парушэннем звязанасці псіхічных працэсаў і зніжэннем псіхічнай дзейнасці.

|| прым. шызафрэнічны, ✂.