Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шына, ✂, ж.

  1. Гумавы або металічны абруч на вобадзе кола.

  2. Цвёрдая накладная павязка на месцы пералому ці іншага пашкоджання для забеспячэння нерухомасці пашкоджаных частак цела.

    • Узяць у шыны нагу.

|| прым. шынны, ✂.

шынель, ✂, м.

Форменнае паліто са складкай на спіне і хлясцікам.

  • Вайсковы ш.

|| памянш. шынялёк, ✂.

|| прым. шынельны, ✂.

шынка, ✂, ж.

Сцегнавая ці лапатачная частка тушы свінні або барана, адпаведным чынам прыгатаваная для ўжывання.

  • Вяпровая ш.

|| прым. шыначны, ✂.

шынкар, ✂, м. (уст.).

Уладальнік шынка.

|| ж. шынкарка, ✂.

|| прым. шынкарскі, ✂.

шынок, ✂, м. (уст.).

Невялікі пітны дом, месца продажу спіртных напіткаў.

|| прым. шынковы, ✂.

шыншыла, ✂, ж.

Падобная з выгляду на вавёрку жывёліна з атрада грызуноў з каштоўным мяккім, густым і доўгім футрам.

|| прым. шыншылавы, ✂.

шыньён, ✂, м.

Жаночая прычоска з накладнымі кудзерамі з натуральных або штучных валасоў, а таксама самі такія валасы.

|| прым. шыньёнавы, ✂.