Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шыфаньер, ✂, м.

Тое, што і гардэроб (у 1 знач.).

|| прым. шыфаньерны, ✂.

шыфаньерка, ✂, ж.

Шафка для бялізны і дробных рэчаў.

шыфер, ✂, м.

  1. Чорны або шэры гліністы сланец, які ўжыв. для грыфельных дошак і ў будаўніцтве.

  2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе плітак або лістоў са сланцу.

    • Накрыць дом шыферам.

|| прым. шыферны, ✂.

шыфон, ✂, м.

Тонкая мяккая баваўняная або шаўковая тканіна.

|| прым. шыфонавы, ✂.

шыфр, ✂, м.

  1. Сістэма знакаў для сакрэтнага пісьма.

  2. Рэгістрацыйны ўмоўны знак на кнігах, рукапісах, дакументах.

|| прым. шыфравы, ✂.

шыфравальшчык, ✂, м.

Спецыяліст па шыфраванню чаго-н.

|| ж. шыфравальшчыца, ✂.

шыфраваць, ✂; незак.

Пісаць шыфрам (у 1 знач.).

  • Ш. радыёграму.

|| зак. зашыфраваць, ✂.

|| наз. шыфроўка, ✂ і шыфраванне, ✂.

|| прым. шыфравальны, ✂.

шыфраграма, ✂, ж. (спец.).

Шыфравальная тэлеграма.

|| прым. шыфраграмны, ✂.

шыфроўка, ✂, ж.

  1. гл. шыфраваць.

  2. Зашыфраваны запіс, тэлеграма, пісьмо (разм.).

|| прым. шыфровачны, ✂.