Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шыя, , ж.

Частка цела, якая злучае галаву з тулавам.

  • На шыю вешаецца каму-н. (пра жанчыну: назойліва дабівацца ўвагі; разм.).
  • На шыі вісець (або сядзець) у каго-н. (быць цяжарам, клопатам для каго-н.; разм.).
  • На шыі віснуць у каго-н. (тое, што і віснуць у 2 знач.; разм.).
  • Скруціць або зламаць шыю на чым-н. (перан. пацярпець няўдачу, загінуць; разм.).
  • Намыліць шыю каму-н. (моцна аблаяць, строга спагнаць; разм.).
  • Даць па шыі каму-н. (выгнаць, зняць з працы каго-н.; разм.).

|| памянш. шыйка, .

|| прым. шыйны, .