Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шызакрылы, ✂.

Які мае шызыя крылы.

  • Шызакрылая чайка.

шызафрэнік, ✂, м.

Хворы на шызафрэнію.

|| ж. шызафрэнічка, ✂.

шызафрэнія, ✂, ж.

Цяжкае псіхічнае захворванне, якое характарызуецца парушэннем звязанасці псіхічных працэсаў і зніжэннем псіхічнай дзейнасці.

|| прым. шызафрэнічны, ✂.

шыза-...

Першая частка складаных слоў са знач. шызы, з шызым адценнем, напр. шыза-блакітны, шыза-зялёны,шыза-чорны, шыза-шэры.

шызы, ✂.

Цёмна-шэры з сіняватым адлівам.

  • Шызыя хмары.

|| наз. шызасць, ✂.