Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шык, , м.

  1. Паказная раскоша, форс, элегантнасць.

    • Апранацца з шыкам.
    • Прайсці з шыкам (з жаданнем зрабіць уражанне на людзей).
  2. вык. Задавальняе у вышэйшай ступені, з’яўляецца найлепшым (разм.).

    • Уборы — ш.

шыкаваць, ; незак. (разм.).

Праяўляць у чым-н. шык.

|| аднакр. шыкануць, .

|| наз. шыкаванне, .

шыкарны, і шыкоўны, .

Раскошны па знешнасці, убранству.

  • Шыкарнае ўбранне.
  • Шыкарна (прысл.) апранацца.

|| наз. шыкарнасць, і шыкоўнасць, .

шыкаць, ; незак. (разм.).

  1. Вымаўляць гук «ш-ш!», стараючыся супакоіць каго-н.

    • Што ты на мяне шыкаеш, не даеш слова сказаць.
  2. Гукамі «шш!», шумам выражаць незадавальненне.

    • Ш. пасрэднаму дакладчыку.

|| зак. ашыкаць, .

|| аднакр. шыкнуць, .

|| наз. шыканне, .