Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шабас, , м.

  1. Суботні адпачынак, усталяваны яўрэйскай рэлігіяй.

  2. Тое, што і шабаш.

шабасаваць, ; незак.

Святкаваць шабас.

  • Яўрэі шабасавалі звычайна па корчмах.

шабаш1, , м. (разм.).

  1. Заканчэнне работы, перапынак для адпачынку.

    • Гудок паклікаў на ш.
  2. у знач. вык. Скончана, даволі.

    • Я за такое больш брацца не буду, ш.

шабаш2

-у, м. У сярэдневяковых павер’ях: начное зборышча і разгул ведзьмаў.

шабашнік, , м. (разм.).

Той, хто падраджаецца на прыватныя выгадныя заработкі.

  • Наняць шабашнікаў.

|| прым. шабашніцкі,

шабашнічаць

-аю, -аеш, -ае; незак.(разм.). Быць шабашнікам.

шабашыць, ; незак. (разм.).

  1. Канчаць або перапыняць работу.

  2. Зарабляць грошы, выконваючы выгадную работу, акрамя асноўнай (неадабр.).

|| зак. пашабашыць, .

шабліст, , м.

Спартсмен, які займаецца фехтаваннем на шаблях.

  • Каманда шаблістаў.

шаблон, , м.

  1. Узор, па якім штампуюцца аднолькавыя вырабы.

  2. перан. Агульнавядомы, збіты ўзор, які слепа пераймаюць.

    • Пазбягаць шаблону ў рабоце.

|| прым. шаблонны, .

шаблонны, .

  1. гл. шаблон.

  2. Які з’яўляецца шаблонам (у 2 знач.),збіты, банальны.

    • Шаблонныя фразы.
    • Ш. падыход да справы.

|| наз. шаблоннасць, .