Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шах1, , м.

Тытул манарха ў некаторых краінах.

  • Усходу, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

|| прым. шахскі, .

шах2, , м.

У шахматнай гульні: нападзенне якой-н. фігурай або пешкай на караля праціўніка, якое стварае яму пагрозу.

  • Аб’явіць ш.
  • Ш. каралю.

шахіншах, , м.

Тытул персідскага шаха (літаральна: цар цароў), а таксама асоба, якая насіла гэты тытул.

|| прым. шахіншахскі, .

шахіня, , ж.

Жонка шаха ​1.

шахматы, .

  1. Гульня белымі і чорнымі фігурамі і пешкамі на дошцы ў 64 клеткі, якая заключаецца ў тым, што кожны з двух партнёраў імкнецца аб’явіць мат 1 каралю саперніка, а таксама адпаведны від спорту.

    • Гуляць у ш.
    • Першынство свету па шахматах.
  2. Фігуры і пешкі для такой гульні.

    • Дарожныя ш.

|| прым. шахматны, .

  • Ш. гурток.

шахматыст, , м.

Ігрок у шахматы.

  • Турнір шахматыстаў.

|| ж. шахматыстка, .

|| прым. шахматысцкі, .

шахрай, , м. (разм. пагард.).

Чалавек, які любіць пажывіцца за кошт іншых, жулік.

|| ж. шахрайка, .

|| прым. шахрайскі, .

шахрайства, , н.

Учынкі шахрая, жульніцтва.

шахта, , ж.

  1. Вертыкальная ці нахіленая горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на паверхню (цяпер прынята называць шахтавым ствалом).

    • Спускацца ў шахту.
  2. Горнапрамысловае прадпрыемства, якое вядзе падземную здабычу карысных выкапняў; месца здабычы іх.

    • Працаваць у шахтах.
  3. Вертыкальная падоўжаная поласць у некаторых прамысловых канструкцыях (спец.).

    • Ліфтавая шахта.

|| прым. шахтавы, .

  • Шахтавая печ (вертыкальная металургічная печ, якая загружаецца зверху).

шахцёр, , м.

Горнарабочы, які працуе ў шахце.

|| ж. шахцёрка, .

|| прым. шахцёрскі, .