Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шар, , м.

  1. У матэматыцы: частка прасторы, абмежаваная сферай.

    • Паверхня шара.
  2. Прадмет такой формы.

    • Паветраны ш. - 1) лятальны апарат, які паднімаецца ў паветра лёгкім газам, што запаўняе яго шарападобную абалонку; 2) шарападобная цацка ў выглядзе абалонкі, напоўненай паветрам або газам.
    • Зямны ш. (планета Зямля).
    • Хоць шаром пакаці (нічога няма, зусім пуста).

|| памянш. шарык, .

|| прым. шаравы, .

шарабан, , м.

Лёгкі, звычайна двухколавы экіпаж.

|| прым. шарабанны, .

шаравары, .

  1. Шырокія штаны асаблівага крою, якія засоўваюцца ў халявы.

    • Казацкія ш.
  2. Род шырокіх штаноў на гумках унізе.

    • Лыжныя ш.

|| прым. шараварны, .

шаравацца, ; незак.

  1. Церці сябе чым-н. (разм.).

    • Ш. вяхоткай.
  2. Датыкаючыся, церці (у 1 знач.) адзін аб другога пры руху.

    • Галіны шаруюцца аб сцяну.

|| наз. шараванне, .

шараваць, ; незак.

  1. Чысцячы, вадзіць чым-н. узад і ўперад па паверхні.

    • Ш. падлогу.
  2. Церці (у 1 знач.) паверхняй аднаго прадмета аб паверхню другога.

    • Кола шаруе аб дошку.
    • Дно лодкі шаравала аб зямлю.

|| зак. вышараваць, і пашараваць, .

|| наз. шараванне, .

шаравы, .

  1. гл. шар.

  2. Які мае форму шара.

    • Шаравая маланка.
  3. Які мае шарападобную будову, дэталі.

    • Ш. клапан.

шарада, , ж.

Загадка, у якой загаданае слова падзяляецца на часткі, а кожная частка нагадвае самастойнае слова, якое трэба адгадваць, каб выйшла галоўнае слова.

  • Разыгрываць шарады.

шарак, , м. (разм.).

  1. Шэры заяц.

  2. Кафтан з шэрага сукна.

|| памянш. шарачок, .

шарападобны, .

Які мае выгляд шара.

  • Шарападобныя бактэрыі.
  • Ш. грыб.

|| наз. шарападобнасць, .

шарахнуцца, ; зак.

  1. Ад спалоху, нечаканасці і пад. кінуцца ўбок, назад.

    • Людзі шарахнуліся назад.
    • Конь шарахнуўся ўбок.
  2. Моцна ўдарыцца аб што-н. (разм.).

    • Ш. плячом аб кант дзвярэй.

|| незак. шарахацца, .

|| наз. шараханне, .