Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шал, , м.

  1. Псіхічны стан чалавека, ахопленага вялікім гневам, узбуджэннем, шаленствам, раз’юшанасць.

    • Чалавек быў у шале і ні на што не зважаў.
  2. мн. -аў. Гарэзлівасць, свавольства; гулянка.

    • Спыніце свае шалы.
    • Ад чужога шалу ў галаве круціцца (непрыемнасці з-за другіх, з-за чужой віны; прымаўка).

шаламіць, ; незак.

  1. Ашаламляць, рабіць моцнае ўражанне, прыводзіць у замяшанне.

    • Гэтага чалавека нічога не здзіўляе і не шаломіць.
  2. П’яніць, адурманьваць.

    • Гарэлка пачала ш. галаву.

шаланда, , ж.

  1. Невялікая несамаходная з мелкай пасадкай баржа для пагрузкі і разгрузкі суднаў, для перавозкі грунту з землечарпальных снарадаў.

  2. На Чорным моры: парусная пласкадонная рыбацкая лодка.

|| прым. шаландны, .

шалапут, , м. (разм.).

Легкадумны, пусты чалавек, баламут, свавольнік.

|| ж. шалапутка, .

шалапутнічаць, ; незак. (разм.).

Паводзіць сябе як шалапут.

шалапутны, (разм.).

Легкадумны, дзівацкі, узбаламучаны.

|| наз. шалапутнасць, .

шалаш, , м.

Тое, што і будан.

|| прым. шалашны, .

шаленец, , м.

Шалёны чалавек, вар’ят.

шаленства, , н.

  1. Інфекцыйная хвароба, якая паражае цэнтральную нервовую сістэму, вадабоязь.

  2. перан. Крайняя ступень раздражнення, гневу.

    • Прыйсці ў ш.

шалець, ; незак.

  1. Захворваць шаленствам (пра жывёлу).

  2. Прыходзіць у крайняе раздражненне, гнеў або (перан.) бурна праяўляць сваё дзеянне, сілу.

    • Ш. ад злосці.
    • Шалее вецер.
  3. Рабіць учынкі, пазбаўленыя разважлівасці, здаровага розуму.

    • Ш. ад захаплення.

  • Шалець з раскошы (разм.) — перабіраць, капрызіць ад перанасычанага ўсім, забяспечанага жыцця.

|| зак. ашалець, .