Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шаман, ✂, м.

Чараўнік, знахар у народаў, рэлігія якіх заснавана на кульце духаў, магіі.

|| ж. шаманка, ✂.

|| прым. шаманскі, ✂.

  • Шаманскія заклінанні.

шамацець, ✂; незак.

Шапацець, шумець; утвараць лёгкі шум, шорах, кратаючы што-н.

  • Шамацела, ападаючы, лісце.
  • Не шамаці паперай.

|| наз. шамаценне, ✂.

шамая, ✂, ж.

Прамысловая рыба сямейства карпавых.

шамкаць, ✂; незак.

Гаварыць невыразна, шапялявячы.

  • Ш. бяззубым ротам.

|| наз. шамканне, ✂.

шамкі, ✂.

Бразготкі, бомы.

|| прым. шамковы, ✂.

шамот, ✂, м. (спец.).

Абпаленая да спякання гліна, а таксама вогнетрывалая цэгла з такой гліны.

|| прым. шамотавы, ✂.

  • Шамотавая цэгла.

шампанскае, ✂, н.

Пеністае вінаграднае віно, насычанае вуглякіслым газам.

шампіньён, ✂, м.

Ядомы шаравата-белы пласціністы грыб.

|| прым. шампіньённы, ✂.

шампунь, ✂, м.

Мыльная пахучая вадкасць або парашок для мыцця галавы.

шампур, ✂, м.

Завостраны металічны стрыжань для смажання шашлыку на агні.

|| прым. шампурны, ✂.