Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шатан, ✂, м. (разм.).

Сатана, д’ябал.

шаткаваць, ✂; незак.

Рэзаць доўгімі тонкімі палоскамі (звычайна капусту).

  • Ш. капусту.

|| зак. сшаткаваць, ✂.

|| наз. шаткаванне, ✂.

|| прым. шаткавальны, ✂.

шаткаўніца, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і шаткоўня.

шаткоўня, ✂, ж.

Прылада для шаткавання (звычайна капусты).

  • Ручная ш.

шатландка, ✂, ж.

Тканіна ў каляровыя клеткі.

шатландцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Шатландыі.

|| ж. шатландка, ✂.

|| прым. шатландскі, ✂.

шатраваць, ✂; незак.

Ачышчаць (зерне) ад абалонак перад тым, як малоць або пускаць на крупы.

  • Ш. збожжа.

|| зак. сшатраваць, ✂.

|| наз. шатраванне, ✂ і шатроўка, ✂.

|| прым. шатравальны, ✂.

  • Шатравальная машына.

шатровы, ✂.

  1. гл. шацёр.

  2. Які мае форму шатра (у 2 знач.).

    • Ш. купал.
    • Шатровая званіца.

шатун​1, ✂, м. (спец.).

Рухомая дэталь, якая злучае поршань з валам рухавіка.

|| прым. шатунны, ✂.

шатун​2, ✂, м. (разм.).

Мядзведзь, які блукае зімой па лесе, а не спіць у берлагу.

  • Мядзведзь-ш.