Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шэдэўр, , м. (кніжн.).

Выключны па сваіх вартасцях твор мастацтва, літаратуры, майстэрства.

  • Шэдэўры архітэктуры.

шэзлонг, , м.

Лёгкае рассоўнае крэсла з пакатай спінкай і доўгім сядзеннем, з матэрыі, у якім адпачываюць паўлежачы.

  • Пляжны ш.

|| прым. шэзлонгавы, .

шэйк, , м.

Эксцэнтрычны парны танец.

шэйх, , м.

  1. У арабскіх краінах: галава роду, старэйшына абшчыны.

  2. У мусульман: асоба, якая належыць да вышэйшага духавенства, вучоны-багаслоў, прававед.

шэльма, , м.; , ж..

Махляр, круцель; нягоднік, паганец.

|| прым. шальмоўскі, .

шэльф, , м. (спец.).

Прыбярэжная мелкаводная частка акіяна вакол мацерыка (з глыбінямі да 200 м).

  • Кантынентальны ш.

|| прым. шэльфавы, .

  • Шэльфавая зона.

шэнкель, , м. (спец.).

Унутраная, звернутая да каня частка нагі конніка ад калена да шчыкалаткі, якая дапамагае кіраваць канём.

  • Даць шэнкеля (моцна націснуць шэнкелямі).

шэпт, , м.

  1. Ледзь чутная гутарка, пры якой гукі вымаўляюцца без удзелу галасавых звязак.

    • Гаварыць шэптам.
    • Ш. хваль (перан.).
  2. Погаласка, чутка, якія перадаюцца па сакрэту.

    • Пра гэта ўжо пусцілі ш.
    • Шэпты хату губяць (прыказка; разбураюць уклад, уносяць разлад).
  3. Набор слоў, якія паводле забабонных уяўленняў маюць чарадзейную сілу, заклінанне (разм.).

    • Лячыць шэптамі.

шэравокі, .

З шэрымі вачамі.

шэраг, , м.

  1. Лінія роўна размешчаных аднародных прадметаў, рад; шарэнга.

    • Ш. фурманак.
    • Стаць у адзін ш.
    • Шэрагі байцоў.
    • У першых шэрагах (таксама перан. наперадзе ўсіх).
  2. Сукупнасць якіх-н. з’яў, што ідуць адна за другой.

    • Ш. эпізодаў.
  3. Некаторая, звычайна невялікая колькасць чаго-н.

    • Ш. пытанняў.
    • У шэрагу выпадкаў.
  4. мн. Склад, асяроддзе.

    • Уліцца ў баявыя шэрагі.