Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шлагбаум, , м.

Пад’ёмная ці рухомая перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху на пераездах, заставах.

шлак, , м.

Застылыя рэшткі пасля выплаўкі металу з руды.

|| прым. шлакавы, .

шлакабетон, , м.

Бетон з сумесі цэменту, пяску і шлаку.

|| прым. шлакабетонны, .

шланг, , м.

Гнуткая труба для адводу, усмоктвання, пералівання і пад. вадкасцей, газу, сыпучых рэчываў.

  • Ссыпаць збожжа цераз ш.
  • Пажарны ш.

|| прым. шлангавы, .

шлейка, , ж.

  1. Стужка ці палоска тканіны, перакінутая цераз плячо, якая падтрымлівае спадніцу, ліфчык і пад.

  2. Падцяжкі.

    • Штаны на шлейках.

|| прым. шлеечны, .

шлейф, , м.

  1. Доўгі падол жаночай сукенкі, які цягнецца ззаду.

  2. перан. Тое, што цягнецца, сцелецца за чым-н. (спец.).

    • Вадзяны ш. за цеплаходам.
    • Ш. газу.
  3. Комплекс навясных і прычапных агрэгатаў да самаходнай машыны (спец.).

    • Ш. машын для трактара.

|| прым. шлейфны, і шлейфавы, .

шлем, , м.

  1. Старажытны металічны воінскі галаўны ўбор, які ахоўваў галаву ад удараў, стрэл.

  2. Спецыяльны галаўны ўбор лётчыкаў, танкістаў, спартсменаў і інш., а таксама асаблівы галаўны ўбор для аховы ад сонечных прамянёў.

    • Скураны ш.
    • Коркавы ш.
  3. Спецыяльнае прыстасаванне, якое ахоўвае галаву і ізалюе яе ад навакольнага асяроддзя.

    • Вадалазны ш.
    • Кіслародны ш. (які забяспечвае паступленне кіслароду).

шлемафон, , м.

Шлем лётчыкаў, касманаўтаў, танкістаў з прыстасаваннямі для ўключэння ў перагаворныя і інш. устройствы.

|| прым. шлемафонны, .

шлёнка, , ж.

Авечка танкашэрснай пароды, а таксама футра і воўна яе.

|| прым. шлёнскі, .

  • Шлёнская парода авечак.

шлёпанцы, , м. (разм.).

Хатнія туфлі, звычайна без заднікаў.