Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шлёнка, ✂, ж.

Авечка танкашэрснай пароды, а таксама футра і воўна яе.

|| прым. шлёнскі, ✂.

  • Шлёнская парода авечак.

шлёпанцы, ✂, м. (разм.).

Хатнія туфлі, звычайна без заднікаў.

шлёпацца, ✂; незак. (разм.).

Падаць з шумам, плазам ці ўсім целам.

  • Ш. ў ваду.

|| аднакр. шлёпнуцца, ✂.

|| наз. шлёпанне, ✂.

шлёпаць, ✂; незак.

  1. Удараць, стукаць чым-н. мяккім, плоскім.

    • Ш. па руцэ.
    • Ш. вёсламі па вадзе.
    • Ш. басаножкамі.
  2. Тое, што і шлёпацца (разм.).

    • Ш. у гразь.
  3. Ісці, хадзіць, крочыць (разм.).

    • Ш. па гразі.

|| аднакр. шлёпнуць, ✂.

|| наз. шлёпанне, ✂.