Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шлагбаум, ✂, м.

Пад’ёмная ці рухомая перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху на пераездах, заставах.

шлак, ✂, м.

Застылыя рэшткі пасля выплаўкі металу з руды.

|| прым. шлакавы, ✂.

шлакабетон, ✂, м.

Бетон з сумесі цэменту, пяску і шлаку.

|| прым. шлакабетонны, ✂.

шланг, ✂, м.

Гнуткая труба для адводу, усмоктвання, пералівання і пад. вадкасцей, газу, сыпучых рэчываў.

  • Ссыпаць збожжа цераз ш.
  • Пажарны ш.

|| прым. шлангавы, ✂.