Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шок, , м.

Агульнае цяжкае парушэнне функцый арганізма ў выніку моцнага фізічнага пашкоджання ці псіхічнага ўзрушэння.

  • У стане шоку.
  • Траўматычны ш.

|| прым. шокавы, .

шолах, , м.

Лёгкае ледзь чутнае шапаценне, шорах, шоргат.

  • Ш. дрэў.

шолудзі, .

Заразнае скурнае захворванне, а таксама струпы, сып, якія паяўляюцца пры гэтым захворванні на скуры пад валасамі.

шомпал, , м.

Стрыжань для чысткі і змазвання канала ствала ручной агнястрэльнай зброі, а таксама, у старажытнасці, для забівання з дула зарада ў пісталеты і стрэльбы.

  • Даць шомпалаў (пакараць, наносячы ўдары такімі стрыжнямі; уст.).

|| прым. шомпальны, .

шорах, , м.

Глухі гук ад трэння, лёгкага дакранання да чаго-н.

  • Ш. сухога лісця.

шоргат, , м.

Слабы, невыразны шум ад руху, трэння аднаго прадмета аб другі.

  • Ш. пілы.

шоргаць, ; незак.

  1. Утвараць шоргат, з шумам праводзіць чым-н.

    • Шыны аўтамабіляў шоргалі па асфальце.
    • Ш. мятлой па тратуары.
  2. Хадзіць, не падымаючы ног.

    • Не шоргай ботамі.
    • Хопіць ш. па хаце.
  3. Шукаць навобмацак, мацаць.

    • Ш. упоцемку па дзвярах.

|| аднакр. шаргануць, і шоргнуць, .

|| наз. шорганне, .

шорсткі, .

  1. Шурпаты, агрубелы, калючы, цвёрды.

    • Ш. асфальт.
    • Шорсткая далонь.
    • Ш. снег.
  2. перан. Рэзкі рашучы, з цвёрдым характарам.

    • Ш. чалавек.

|| наз. шорсткасць, .

шорты, .

Род кароткіх (вышэй каленяў) штаноў.

  • Мужчынскія ш.

шорхат, , м.

Глухі гук, шум ад руху, трэння, лёгкага дакранання.

  • Ш. лісця.
  • Ш. ног.