шар назоўнік | мужчынскі род

  1. У матэматыцы: частка прасторы, абмежаваная сферай.

    • Паверхня шара.
  2. Прадмет такой формы.

    • Паветраны ш. - 1) лятальны апарат, які паднімаецца ў паветра лёгкім газам, што запаўняе яго шарападобную абалонку; 2) шарападобная цацка ў выглядзе абалонкі, напоўненай паветрам або газам.
    • Зямны ш. (планета Зямля).
    • Хоць шаром пакаці (нічога няма, зусім пуста).

|| памяншальная форма: шарык.

|| прыметнік: шаравы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)