шахта,
-
Вертыкальная ці нахіленая горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на паверхню (цяпер прынята называць шахтавым ствалом).
- Спускацца ў шахту.
-
Горнапрамысловае прадпрыемства, якое вядзе падземную здабычу карысных выкапняў; месца здабычы іх.
- Працаваць у шахтах.
-
Вертыкальная падоўжаная поласць у некаторых прамысловых канструкцыях (
спец. ).- Ліфтавая шахта.
||
- Шахтавая печ (вертыкальная металургічная печ, якая загружаецца зверху).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)