Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шыш, , м. (разм.).

  1. Тое, што і кукіш.

    • Паказаць ш. каму-н.
  2. Пра што-н. надта малое, нязначнае.

    • Вам з усяго гэтага ш. застанецца.

  • Ні шыша (разм. груб. неадабр.) — нічога.

шышак1, , м.

  1. Тое, што і гронка.

    • Ш. вінаграду.
  2. Патаўшчэнне ў выглядзе шышкі на сцёблах некаторых раслін (разм.).

    • Шышакі чароту.
  3. Вялікая колькасць насякомых, якія сабраліся ў адзін ком.

    • Ш. пчол.

|| прым. шышачны, .

шышак2, , м.

Старажытны металічны шлем, які заканчваўся вастрыём з шышкай (у 2 знач.) наверсе.

шышка, , ж.

  1. Круглаватае ці авальнае суквецце і плод хваёвых і некаторых іншых раслін, пакрыты луской.

    • Яловая ш.
    • Хваёвая ш.
    • Альховая ш.
    • Кедравая ш. (напоўненая арэхамі).
  2. Круглаватая выпукласць, бугор.

    • На лбе ўскочыла ш.
  3. Пра важную, значную, уплывовую асобу (разм. іран.).

    • Ён там важная ш.

|| прым. шышачны, і шышкавы, .

шышкаваты, .

Няроўны, з шышакамі 1 (у 2 знач.).

  • Шышкаватая паверхня.

|| наз. шышкаватасць, .