Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шыр, , ж.

  1. Шырыня, вялікія памеры ў шырыню.

    • Змераць прагон на ўсю ш.
  2. Шырокая прастора, шырыня (гл. шырокі ў 3 і 6 знач.).

    • Разгарнуцца ва ўсю ш. (цалкам праявіць свае магчымасці).

шырака...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «шырока...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. шыракагруды, шыракалісты, шыракатвары.

шыракакрысы, .

Які мае шырокія крысы.

  • Ш. сурдут.

шыракаплечы, .

Шырокі ў плячах, плячысты.

  • Ш. мужчына.

шырата, , ж.

Адлегласць ад экватара па мерыдыяну, якая выражаецца ў градусах.

  • Паўночныя шыроты.
  • На ўсіх шыротах (на ўсім зямным шары, усюды).

|| прым. шыротны, .

шырачэзны, (разм.).

Вельмі шырокі.

  • Шырачэзнае поле.
  • Шырачэзныя штаны.

шырма, , ж.

  1. Пакаёвая, складная перасоўная перагародка з рам-створак, абцягнутых тканінай, паперай.

    • Ложак стаіць за шырмай.
  2. перан. Прыкрыццё чаго-н. (звычайна непрыгожага, нядобрага; кніжн.).

    • За шырмай гучных слоў.

|| прым. шырменны, .

шырока...

Першая частка складаных слоў у знач. шырокі, напр. шырокавядомы, шырокагабарытны, шырокаўжывальны.

шырокавяшчальны, , ж. (кніжн.).

Які многа абяцае, прыцягвае многімі абяцаннямі.

  • Шырокавяшчальныя прамовы.

|| наз. шырокавяшчальнасць, .

шырокакалейны, .

Які мае шырокую чыгуначную каляю.