Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шчодры, ✂.

  1. Які шырока аказвае дапамогу, ахвотна траціць сродкі на іншых, не скупы.

    • Ш. чалавек.
    • Шчодрай рукой надзяляць каго-н. (не шкадуючы).
    • Ш. на пахвалу (перан. які з ахвотай, многа хваліць).
  2. Каштоўны, багаты.

    • Ш. падарунак.
    • Шчодра (прысл.) надзяляць каго-н. чым-н.
  3. перан. Моцны, інтэнсіўны ў сваім дзеянні, выяўленні.

    • Ш. бой.
    • Ш. дождж.

|| наз. шчодрасць, ✂.

шчолач, ✂, ж.

Растворанае ў вадзе едкае хімічнае рэчыва, якое ўтвараецца пры злучэнні солі з кіслатой і афарбоўвае лакмусавую паперу ў сіні колер.

|| прым. шчолачны, ✂.

  • Шчолачная рэакцыя.

шчолачнасць, ✂, ж.

Ступень насычанасці чаго-н. шчолаччу.

шчотка, ✂, ж.

  1. Прыстасаванне для чысткі, мыцця, змятання чаго-н. у выглядзе плоскай калодачкі з густа насаджаным на яе шчаціннем ці іншым матэрыялам.

    • Ш. для абутку.
    • Зубная ш.
    • Ш. для чысткі коней.
  2. У коней: частка нагі над капытом і пучок валасоў на гэтым месцы (спец.).

  3. Прыстасаванне ў электрамашыне для перадачы току ад вярчальных частак да нерухомых (спец.).

|| памянш. шчотачка, ✂.

|| прым. шчотачны, ✂.

шчоўк, ✂, м.

  1. Кароткі сухі гук ад стрэлу, дзеяння якога-н. механізма і пад.

    • Пачуўся металічны ш.
  2. вык. Шчоўкнуў (разм.).

    • Ш. курком.

шчоўкаць, ✂; незак.

Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі.

  • Шчоўкае замок у дзвярах.
  • У лазняку шчоўкаў салавей.
  • Ш. абцасамі.

|| аднакр. шчоўкнуць, ✂.

|| наз. шчоўканне, ✂.

шчочка, ✂, ж.

  1. гл. шчака.

  2. Тое, што і шчака (у 2 знач.; спец.).

    • Ш. абцугоў.
    • Ш. замка.