Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

штраф, , м.

Грашовае спагнанне, якое накладваецца ў якасці пакарання.

  • Заплаціць ш.
  • Налажыць ш.

|| прым. штрафны, .

штрафаваць, ; незак.

Накладваць штраф на каго-, што-н.

|| зак. аштрафаваць, .

|| наз. штрафаванне, .

штрафбат, , м.

Скарачэнне: штрафны батальён.

|| прым. штрафбатаўскі, .

штрафнік, , м.

  1. Ваеннаслужачы штрафной часці.

  2. У спорце: ігрок, часова пазбаўлены ўдзелу ў гульні за парушэнне правіл (разм.).

штрафны, .

  1. гл. штраф.

  2. Які мае адносіны да спагнання за парушэнне якіх-н. правіл.

    • Ш. ўдар (у футболе).
    • Штрафная лава (у спорце: для тых, хто часова выдалены з поля за парушэнне правіл гульні).
    • Ш. батальён, штрафная часць (з тых, хто правініўся).

штрыпка, , ж.

Тасьма, якая прышываецца знізу да калашыны штаноў і ахоплівае ступню знізу.

|| прым. штрыпачны, .

штрых, , м.

  1. Тонкая рыса, лінія.

    • Штрых на планшэце.
  2. перан. Характэрны момант, дэталь, падрабязнасць.

    • Штрыхі з біяграфіі.

штрыхаваць, ; незак.

Наносіць штрыхі (у 1 знач.) на што-н.

  • Ш. карту.

|| зак. заштрыхаваць, .

|| наз. штрыхоўка, і штрыхаванне, .

штрыхавы, .

Выкананы штрыхамі.

  • Ш. малюнак.

штрэйкбрэхер, , м.

Чалавек, які ў час забастоўкі, здраджвае інтарэсам забастоўшчыкаў.

|| прым. штрэйкбрэхерскі, .