Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

штудзіраваць, ✂; незак. (кніжн.).

Настойліва, старанна вывучаць.

  • Ш. фізіку.

|| зак. праштудзіраваць, ✂.

|| наз. штудзіраванне, ✂.

штука, ✂, ж.

  1. Прадмет, які ўяўляе сабой нешта цэлае.

    • Ш. сукна, палатна (тканіна ў кавалку).
  2. Асобны прадмет з шэрага аднародных.

    • Некалькі штук яблыкаў.
  3. Наогул пра рэч, прадмет, якую-н. з’яву ці чалавека (разм. м. або неадабр.).

    • Набыты вопыт гэта добрая ш.
    • Адразу відаць, што ён за ш.
  4. перан. Незвычайны ўчынак, выхадка, выдумка (разм.).

    • Кінь свае каварныя штукі!
    • Вось дык ш.!

|| памянш. штучка, ✂.

штукаваць, ✂; незак.

  1. Забіваючы, закладаючы, закрываць наглуха.

    • Ш. прабоіны.
  2. Цыраваць, сшываць нябачным швом (спец.).

    • Ш. шоўк.
  3. перан. і без дапаўнення. Выдумляць, майстраваць, вынаходзіць.

    • Што ты тут узяўся ш.?

|| зак. заштукаваць, ✂.

|| наз. штукоўка, ✂ і штукаванне, ✂.

штукар, ✂, м.

  1. Артыст, які паказвае фокусы.

  2. Той, хто вырабляе штукі (у 4 знач.), выдумшчык, жартаўнік.

|| ж. штукарка, ✂.

|| прым. штукарскі, ✂.

штуковіна, ✂, ж. (разм.).

Пра што-н., што выклікае здзіўленне, цікаўнасць ці якую-н. ацэнку.

  • Што гэта ў цябе за ш. ў руках?
  • Такое падарожжа — цікавая ш.

штурвал, ✂, м.

Рулявое кола на судне, самалёце, камбайне.

  • Стаць за ш. карабля.

|| прым. штурвальны, ✂.

  • Ш. трос.

штурвальны, ✂.

  1. гл. штурвал.

  2. Той, хто стаіць за штурвалам на судне, камбайне і пад.

штурм, ✂, м.

Прыступ, рашучая атака ўмацавання, крэпасці.

  • Ісці на ш. (таксама перан.).

|| прым. штурмавы, ✂.

  • Ш. ўзвод.
  • Штурмавая авіяцыя.

штурмаваць, ✂; незак.

Рабіць штурм чаго-н.

  • Ш. варожыя ўмацаванні.

|| наз. штурмаванне, ✂.

штурмавік, ✂, м.

  1. Ваенны самалёт для атакі наземных цэлей з невялікай вышыні.

  2. Лётчык такога самалёта.